Лепшыя джаз-бэнды і акардэаністы краіны на адной сцэне

Сьвята вясны ў кампаніі 5 каманд, прадстаўляючых джазавую і акардэонную музыку Беларусі: ад маладога экспрэсіўнага дуэту Gurzuf да Symphonic Drive Orchestra з творамі Сынатры ды іншых багоў джазу.

Ансамбль «Фэстываль»

Гэты эксклюзіўны праект карыстаецца вялікай папулярнасьцю і прызнаньнем шматлікіх знаўцаў акардэоннай музыкі ў Беларусі. Ансамбль зьяўляецца дыплямантам Міжнародных конкурсаў і фэстываляў Германіі, Італіі, Аўстрыі, Літвы, Латвіі.

Gurzuf

Інструмэнтальны дуэт акардэаніста Ягора Забелава («Нагуаль», «Серебряная свадьба») і бубнача Арцёма Залескага («Любовь и Спорт», «Серебряная свадьба»). Іх дуэт дэманструе зусім новы падыход да акардэоннай музыкі. У ёй гарманічна спалучаюцца акадэмічныя традыцыі, разнастайныя экспэрымэнты ў галіне прагрэсіў- і пост-року, мінімалізму, трансу, выкарыстаньне лічбавых эфэктаў і сэмплаў, а таксама незвычайна яркае, экспрэсіўнае выкананьне.

Apple Tea

Cамы вядомы беларускі джазавы калектыў Apple Tea на чале з бас-гітарыстам і кампазытарам Ігарам Сацэвічам. Удалае спалучэньне аўтарскіх кампазыцый Ігара і таленту музыкаў зьяўляецца залогам посьпеху творчасьці гурта, які стаў папулярным з першых выступаў.

Symphonic Drive Orchestra

Адзін зь вядучых джазавых аркестраў Беларусі. Бязьлітасны swing 30-х, галавакружны кактэйль latin-music, магутны грув сучаснай pop music, дырыжор — Аляксандр Ліпніцкі. Канцэрт Symphonic Drive Orchestra — гэта заўсёды неверагодны джазавы мікс, ядзерная сумесь музычных стыляў! Гэта сапраўдная JAZZавая атмасфэра, у якой музыка выконваецца зь нязьменным энэргетычным драйвам. Высокакласныя аранжыроўкі, зладжаная гульня духавой сэкцыі аркестра, харызма і энэргія Аляксандра Ліпніцкага нясуць слухачоў у сьвет лепшай музыкі 20-га стагодзьдзя. Але калі вы селі ў глядацкае крэсла і забыліся прышпіліцца, будзьце асьцярожныя і трымайцеся мацней, каб Вас ня здзьмула музычным штормам!

У праграме аркестра творы вялікіх музыкаў: B.Goodman, B. Rich, F. Sinatra, C. Aguilera, H. Manchiny, G.Goodwin, M. Jackson, R. Martin.

Ансамбль акардэаністаў «Фартуна»

Ансамбль створаны ў 2008 годзе на катэдры народна-інструмэнтальнай творчасьці факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Кіраўніком калектыву зьяўляецца дацэнт Сухаварава Лідзія Аляксандраўна. Ансамбль вядзе канцэртную дзейнасьць, прымаючы ўдзел у справаздачных канцэртах катэдры, унівэрсытэта, выступаючы на канцэртных пляцоўках горада і рэспублікі. Шматразовы ляўрэат міжнародных конкурсаў акардэаністаў Літва, Расея, Сэрбіі і інш. «Фартуна» з поспехам прапагандуе беларускую акардэонную выканальніцкую школу ў краіне і за мяжой.

*   *   *   *   * 

І так, вечар насамрэч добрай музыкі пад назовам «Ансамбль “Фэстываль” запрашае сяброў» пачнецца 10.04.2012 у 19.00 у ДК МАЗ. Квіткі: ад 20.000. Замова квіткоў: 8 029 1348555, 8 029 2584788. Даведкі: 8 029 8345555.

20:00, 27/03/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.