7 год для юрыста

Былы дэкан юрыдычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсыту імя Францішка Скарыны судом першае інстанцыі быў прысуджаны да 7 год зьняволеньня.

Дэкана абвінавачваюць у атрыманьні хабару і злоўжываньні службовым становішчам. Прадстаўнік ВНУ быў затрыманы каля году таму. Паводле матар'ялаў сьледзтва, у 1999 годзе ён прымаў узнагароджаньні ад бацькоў абітурыентаў, спрыяў гэтым студэнтам пасьля падчас навучаньня.

Судовая калегія першае інстанцыі прызнала былога дэкана вінаватым і прысудзіла яго да 7 год зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 год.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0067 seconds.