Затрыманы дэкан Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства Белта распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што ў Гомелі затрыманы дэкан ГДУ імя Францыска Скарыны. Пры гэтым не паведамляюцца ні імя самога дэкана і ні нават назоў факультэта. Паводле Белта "дэкан аднаго з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта затрыманы супрацоўнікамі абласнога ўпраўленьня Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю".

Як паведаміла Гомельская абласная пракуратура, дэкан затрыманы падчас правядзеньня досьледаў акалічнасьцяў крымінальнай справы, раней распачатай ў адносінах да шэрагу асобаў з гэтай ВНУ, якія абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару.

Зараз сьледзтва правярае новыя факты, зьвязаныя, у прыватнасьці, з затрыманьнем дэкана. Мяркуецца, што ў 1998 годзе дэкан факультэта па папярэдняе змове з іншымі асобамі атрымаў ад дырэктара камэрцыйнай фірмы 2000 даляраў ЗША за спрыяньне ў ягоным паступленьні на дадзены факультэт. Абвінавачваньне, як перадае Белта, затрыманаму пакуль не прад'яўленае.

Юра Сідун
@ptymist 00:00, 12/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4471 seconds.