У Беларусі траціна зарэгістраваных беспрацоўных — моладзь да 30 год
Афіцыйная статыстыка ў Беларусі вымяраецца такім чынам, каб засьведчыць, што ў краіне няма праблемаў з беспрацоўем. Паводле яе зьвестак толькі 28 тысяч беларусаў ня могуць знайсьці працу і таму зарэгістраваліся ў органах працы, занятасьці і сацыяльнай абароны. І трэцюю частку гэтай колькасьць складае моладзь.
Па зьвестках БелТА, кожны трэці беспрацоўны — гэта чалавек ва ўзросьце 20-29 год. Зь іх 20-24 гады — 17,1%, ва ўзросьце 25-29% — 14,4%. За год гэтыя суадносіны амаль не зьмяніліся.
Афіцыйная дапамога беспрацоўным ў Беларусі цяпер складае 149,3 тыс. рублёў.
Каментары праз FACEBOOK