Новае пакаленьне ў кліпе Gods Тower (+відэа)

Мэтал-гурт Gods Тower выклаў у Сеціва свой новы кліп на песьню Yesterday's Rivers. Відэа зьнятае ў супрацы з калегамі з гурта Re1ikt, якія, да слова, таксама паходзяць з Гомельскай вобласьці. У кліпе здымкі з тура, эпізоды са студыйнай працы, а таксама проста побытавыя моманты з жыцьця «залатога складу» Gods Тower.

«Мы пастараліся зьняць невялікае дакумэнтальнае кіно. І вам будзе ня сумна паглядзець, што ж такое насамрэч — Gods Тower!» — пішуць музыканты.

Удзельнікі самага выбітнага беларускага мэталёвага гурта, які займеў вялікую славу ў другой палове 90-х, і пасьпяхова вярнуўся на сцэну пасьля 10-гадовага перапынку, паўстаюць у відэа з уласнымі дзецьмі.

Цяпер гурт актыўна гастралюе. Так, у гэтым месяцы заплянаваныя канцэрты ў Маскве, Яраслаўлі, Санкт-Пецярбургу. У Менску музыканты выступяць 30 сакавіка зь вялікім канцэртам у клюбе Re:public, а 31.03. — у Віцебску.

17:00, 06/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3585 seconds.