Пачуць «Доктара Хаўса» ў Менску каштуе 350 тысяч беларускіх рублёў

Сталі вядомыя кошты квіткоў на канцэрт Х’ю Лоры ў Менску. Актор і музыкант, вядомы многім як «Доктар Хаўс», выступіць 22 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі.

Самыя дарагія квіткі ў першых шэрагах партэру абыйдуцца ў 1,5 мільёны беларускіх рублёў. Самыя танныя – 350 тысяч. Свой дэбютны блюзавы альбом «Let Them Talk» Лоры выпусьціў у 2011 і даў шэраг канцэртаў па гарадах Эўропы, а ўжо праз пару тыдняў кружэлка заняла першыя радкі брытанскага нацыянальнага хіт-параду. Летам музыкант дабярэцца і да нашага рэгіёну.

Замова квіткоў на канцэрт у Менску па тэлефонах: (029) 650 11 33 і (029) 763 11 11, а таксама на сайце allstars.by. Электронныя продажы – ticketpro.by.

17:00, 24/02/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0488 seconds.