З-за пажару зь інтэрнату Акадэміі музыкі эвакуявалі 250 студэнтаў

У нядзелю ўвечары кітайскія студэнты не даглядзелі сьвечку ў пакоі інтэрната Акадэміі музыкі. У выніку пачаўся пажар, празь які эвакуявалі каля 250 студэнтаў з дзевяціпавярховага інтэрнату.

Як паведамляе сайт МНС, вахцёр інтэрнату «Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» каля восьмай вечара 19 лютага выклікаў пажарнікаў. На трэцім паверсе будынку ўзьнік пажар у блёку, дзе жывуць кітайскія студэнты. Ужо праз 19 хвілін вогнішча было патушанае, але ад дыму пацярпела студэнтка з КНР - яна трапіла ў лякарню.

Паводле папярэдняй высновы МНС, пажар пачаўся ад сьвечкі, якую пакінулі ў пакоі без дагляду студэнты.

Уні Вера 15:40, 20/02/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.