З БДУ выключылі студэнтку, якую некалькі разоў затрымлівалі на акцыях пратэсту

Наста Шулейка, якая навучалася на другім курсе Інстытута Журналістыкі, даведалася пра сваё адлічэньне ў Дзень Сьвятога Валянціна. Дзяўчыну дагэтуль некалькі разоў затрымлівалі за актыўную грамадзкую дзейнасьць, унівэрсытэт выносіў ёй за гэта вымову.

Цягам апошніх месяцаў Насту затрымлівалі тры разы. Пасьля першага затрыманьня, якое адбылося на акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім 25 сьнежня 2011, кіраўніцтва Інстытута вынесла вымову студэнтцы.

Пазьней 19-га сьнежня ў часе малітвы каля Чырвонага Касьцёла Наста ізноў была затрыманая. Ёй прысудзілі штраф. 31 сьнежня каля ізалятару на Акрэсьціна Насту затрымалі ў трэці раз. Новы год студэнтка БДУ сустрэла за кратамі.


Фотагісторыя «Настя» ад Вадзіма Заміроўскага, пра тое як Наста Шулейка займаецца дапамогай затрыманым грамадзкім актывістам

Фармальнай прычынай адлічэньня сталі запазычанасьці па заліках, з-за якіх студэнтку не дапусьцілі да сэсіі. Загад аб адлічэньні быў падпісаны 24 студзеня.

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўнесены ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Саюза за выключэньні і перасьлед студэнтаў за грамадзкую дзейнасьць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.