Дайце студэнтам слова, бо горш будзе!

Увечары ў панядзелак 28-га лютага группа студэнтаў (так званыя MHBZ – Maagdenhuis Bezet) у складзе каля 200 чалавек акупавалі Цэнтар адміністрацыі (Maagdenhuis) Амстэрдамскага універсітэта (Нідэрлянды) у знак адкрытага пратэсту супраць плянаў рэформы вышэйшай адукацыі, прапанаваных дзеючым міністрам вышэйшай адукацыі Маркам Ратта. Захоп быў жорстка падаўлены нідэрляндскай паліцыяй. Зараз больш за 100 студэнтаў утрымліваюцца ў пастарунках Амстэрдама.

Нідэрляндзкі студэнцкі зьвяз (LSVb) – паўнавартасны сябар ESIB – горача падтрымлівае групу пратэсту і рэзка асуджае ўмяшальніцтва паліцыі.

Прадстаўнікі руху пратэсту патрабуюць скасаваньня дадатковай платы за навучаньне для тых, хто навучаецца больш за 5,5 гадоў, і ўвядзеньня сыстэмы ваўчараў. Акрамя таго, яны патрабуюць больш шырокага ўдзелу студэнцтва ў прыняцьці рашэньняў у сфэры вышэйшай адукацыі і змагаюцца за прызначэньне непасрэднай сустрэчы зь міністрам. Марк Ратт сам у нядаўнім тэлевізійным інтэрвію прасіў студэнтаў апратэстоўваць яго рашэньні, калі яны, на думку студэнтаў, не адпавядаюць адукацыйнаму працэсу.

Пасьля больш, чым сямігадзіннай акупацыі сілы спэцыяльнай паліцыі ўварваліся ў будынак і арыштавалі 141 студэнта пасьля наступленьня поўначы. Гэтыя студэнты былі адпраўленыя ў розныя пастарункі, дзе зь імі вельмі кепска абыходзіліся. Ім адмовілі ў леках і не прадаставілі месца для сну. Акрамя таго, у сераду больш за 100 студэнтаў утрымліваліся ў пастарунку.

Самі студэнты ніколі не прымянялі сілу і нічога не папсавалі ў Maagdenhuis. Нідэрляндзкі студэнцкі зьвяз (LSVb), абураны гэтымі падзеямі, заявіў аб міністры ў паліцыю з абвінавачваньнем у падбухторваньні. LSVb зьвярнуўся да мэра Амстэрдама з просьбай вызваліць усіх затрыманых студэнтаў. LSVb гатовы распачаць больш акцыяў і змагацца за правы студэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.