Беларускія стоп-моўшэры пакажуць свае фільмы на фэстывалі ў Менску

Тэхналёгія Stop-Motion нескладаная, аднак дастаткова карпатлівая. Гэта відэа, атрыманае з пасьлядоўнасьці фотаздымкаў, ці кадраў, выбраных зь відэа. Самы звыклы для ўсіх stop-motion — гэта анімацыя ў лялечных і плястылінавых мультфільмах. Фэстываль «Stop-motion» пройдзе ў Менску ўжо ў другі раз. На ім будуць прадстаўленыя аматарскія і прафэсійныя працы «стоп-моўшэраў» ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі і Ўкраіны. Пройдзе паказ 12 лютага ў Loft cafe.

Першы мультфільм, зьняты ў гэтай тэхніцы датуецца 1898 годам. Уолт Дыснэй, Тэкс Авэры, Чак Джонс і Хаяо Міядзакі — гэта толькі некаторыя мастакі, дзякуючы якім анімацыя атрымала посьпех.

Нягледзячы на болей чым стогадовую гісторыю, сёньня тэхналёгія Stop-motion перажывае сваё другое нараджэньне. Яе выкарыстоўваюць у фільмах і мультыплікацыі, аднак папулярнасьць яна атрымала праз рэкляму. Шмат у чым гэта тлумачыцца выхадам у кастрычніку 2007 году самага маштабнага праекту ў пакадравай здымцы – роліка Sony Bravia «Play-Doh».

Таксама ў межах фэсту ў Менску пройдзе праект фотасхватка «Уся справа ў капелюшы». А музычнае суправаджэньне паказу прадаставяць менскія гурты Volk, «Рокаш», dj Christ і магілёўцы «Не Аўстралія».

Пачатак у 19.00 12 лютага 2012 у Loft cafe (вул. П.Броўкі 22). Даведкі і квіткі: (029) 6363396 (вэлком), (029) 2408818 (мтс), (029) 2680756 (мтс). Кошт: 30 тыс. — папярэдне, 40 — танцпляц у дзень фэсту, 40 — столік папярэдне, 50 — столік у дзень фэсту.

12:00, 09/02/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.