У Магілёве забаранілі піць піва і паліць ў грамадзкіх месцах

Сёньня БелТА распаўсюдзіла інфармацыю пра рашэньне Магілёўскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 2 сакавіка: забараніць расьпіцьцё пiва ў грамадзкіх месцах абласнога цэнтра, а таксама яго рэалізацыю непоўнагадовым.

Як паведаміла старшыня пастаяннай камісіі гарсавета па ахове здароўя, сацыяльных пытаньнях, працы, адукацыі і культуры, спорту і турызму Яўгенія Дубіцкая, за распіцьцё піва непаўналетнімi іх бацькі або асобы, якія іх замяшчаюць, будуць прыцягвацца да адміністратыўнай адказнасьці.

Юрыдычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць рэалізацыю непоўнагадовым алькагольных напояў, піва, тытунёвых вырабаў, будуць пазбаўляцца ліцэнзіі на займаньне гэтым відам гаспадарчай дзейнасьці. Акрамя таго, у горадзе на Дняпры будзе забароненая рэкляма алькагольных і тытунёвых вырабаў, а таксама паленьне ў грамадзкіх месцах на тэрыторыi горада.

Праваахоўным органам рэкамэндавана прыняць рашучыя меры па выкараненьню нецэнзурнай лаянкi, а упраўленьню культуры перагледзець рэжым працы начных клюбаў у будныя днi, абмежаваўшы іх да 24 гадзінаў.

Прыняцьце такіх жорсткіх мераў, адзначыла Яўгенія Дубіцкая, абумоўлена ускладненай крымінагеннай абстаноўкай у абласным цэнтры: ростам колькасьці злачынстваў i пьянства сярод непоўнагадовых. Гэта рашэньне уступіць у сілу ўжо на наступным тыдні з моманту апублікаваньня ў афіцыйнай газэце Магілёўскага гарвыканкама «Веснік Магілёва».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.