Студэнта затрымалі ў Лагойску з 12 бутэлькамі абсэнту

У нядзелю міліцыя затрымала 19-гадовага студэнта, які незаконна гандляваў абсэнтам. Абсэнт на суму каля $1000 канфіскаваны.

Другакурсьніка аднаго зь менскіх ВНУ затрымалі ў нядзелю «за нелегальны гандаль абсэнтам». Як перадае БелТА, малады чалавек прадаваў «Зялёную фею» без акцызных марак у горналыжным комплексе «Лагойск».

Міліцыя і супрацоўнікі падатковай інспэкцыі выявілі і сканфіскавалі ў студэнта 12 бутэлек абсэнту — агулам болей за 10 л. без акцызных марак. Міліцыя ацаніла студэнцкі тавар прыкладна ў $1000.

На студэнта складзены адміністрацыйны пратакол.

Абсэнт — моцны алькагольны напой, які зазвычай утрымлівае ля 60–75% алькаголю. Важнейшы кампанэнт абсэнту — экстракт горкага палыну, у эфірных маслах якога ўтрымліваецца вялікая частка туёна. Менавіта туёну прыпісваюць галюцынагенны эфэкт, дзякуючы якому абсэнт найбольш вядомы. Таксама ў складзе напою: аніс, фэнхель, аер, мята, мэліса, саладкакорань, дзягіль і іншыя травы. У чыстым выглядзе абсэнт не ўжываюць з-за надта высокага градусу алькаголю і існуюць адмысловыя цырымоніі, як трэба піць абсэнт. А многія людзі адзначаюць, што абсэнтавае ап’яненьне суправаджаецца размытым зрокам, зьмененым колераўспрыманьнем і іншымі эфэктамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.