Дызайнэр з Ізраілю перайначыў сэрыю «Love is…» па-беларуску

Сямён Буракевіч, малады дызайнэр з Ізраілю, які цяпер жыве ў Празе, так натхніўся стасункамі са сваёй беларускай дзяўчынай, што падрыхтаваў для сяброў ды знаёмых паштоўкі «Belarus is…». Героі і стыль выяваў узятыя з легендарнай сэрыі «Love is…».

«Жыць зь беларускай нацыяналісткай — гэта вам ня тое! Міжволі (у маім выпадку сьвядома) прасякаесься. А ў мяне заведзена так: прасякся — пракрэатывіўся. Тыя, хто ў тэме, ведаюць», — прэзэнтуе паштоўкі пра Беларусь аўтар у сваім блогу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0732 seconds.