Багдадзкія студэнты забілі прафэсара-даносчыка

Студэнты багдадзкага ўнівэрсытэта "Аль-Мустансэрыя" забілі 14 траўня замдэкана факультэта навукі, які ўзначальваў адзел бясьпекі ўнівэрсытэта, Фалеха Аль-Дэлеймі.

Як паведаміла іракская газэта "Аль-Ітыхад", Аль-дулеймі быў забіты пры выхадзе з унівэрсытэта стэдэнтамі, што чакалі яго седзечы ў трох аўтамабілях. Пасьля забойства, яны зьніклі.

Па даносах былога кіраўніка бясьпекі ўнівэрсытэта, піша іракская газэта, многія студэнты былі кінутыя ў турмы, выключаныя з ўнівэрсытэта. Студэнты абвінавачвалі Аль-Дэлеймі ў хабарніцтве і амаральных паводзінах з студэнткамі.

@ptymist 00:00, 09/06/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.455 seconds.