У ВНУ Украіны будуць прымаць па выніках тэставаньня

У 2006 годзе пры паступленьні ў ВНУ Украіны будзе ўведзены іспыт у тэставай форме, які дазволіць выкараніць карупцыю падчас паступленьня.

Апроч таго, Міністэрства адукацыі Украіны мае намер увесьці модульную сыстэму праверкі ведаў і скасаваць сэсіі, то бок адзнакі будуць ставіцца па выніках працы за пэўныя пэрыяды навучаньня. Паступленьне па выніках тэставаньня ўжо пасьпяхова праходзіла ў Львоўскім нацыянальным унівэрсытэце імя І. Франко. Апроч таго, тэставая форма іспыту дазволіць у пэрспэктыве здаваць адзіны іспыт пры заканчэньні школы, які будзе аўтаматычна і ўступным іспытам у ВНУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.