На гэтым тыдні пройдуць дадатковыя паказы фільма «Арт-рэпатрыяцыя»

Фільмовы праект зьяўляецца вынікам падарожжа ў Нямеччыну да беларускіх мастакоў, якія там стала жывуць і працуюць. Тэма творчай эміграцыі, якая заўсёды была надзённай для Беларусі, паўстае ў праекце праз асабістае вымярэньне самаідэнтыфікацыі мастакоў, іх творчасьці, разуменьня сацыяльнай ролі мастацтва.

Фокус-групай для здымачнай групы мастакі, якія жывуць у Бэрліне і Дзюсельдорфе: Ігар Кашкурэвіч, Алесь Родзін, Аляксандр Камароў, Андрэй Дурэйка, Максім Вакульчык, Жана Грак, Алег Юшко, Ганна Сакалова, Глеб Шутаў, Максім Тымінько, Ягор Галуза.

Прэм’ера фільму прайшла ў Менску 30 лістапада. Рэпартаж:
«Мастакі-эмігранты ня бачаць сябе ў Беларусі».

Цяпер па шматлікіх просьбах у Менску пройдуць дадатковыя паказы і абмеркаваньні дакумэнтальнай стужкі:

  • 15.12.2011, 19.00. Галерэя сучаснага мастацтва Ў, пр-т Незалежнасьці 37 А.
  • 17.12.2011, 17.00. Кінаклюб «Blow Up» галерэі візуальных мастацтваў NOVA (вул. Кульман 2, аўд.421)

13:00, 14/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.