Інфабанк устанавіў стыпэндыі для лепшых студэнтаў факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ

"АКБ Інфабанк" у 2005 годзе ўстанавіў 2 стыпэндыі для лепшых студэнтаў факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. Як паведамляе прэс-служба банка, дадзеная стыпэндыя будзе выплочвацца з мэтай падтрымкі найбольш таленавітай моладзі, дасягнуўшай асаблівых вынікаў у навучальнай, грамадзкай і навукова-дасьледчай дзейнасьці - у будучым спэцыялістаў банкаўскай сыстэмы РБ.

Стыпэндыя будзе штомесяц залічвацца на банкаўскую картку Інфабанка. Акрамя матэрыяльнага здабытку студэнты, што атрымаюць стыпэндыю, маюць права праходжаньня практыкі ў банку.

Першымі стыпендыстамі сталі студэнткі 4-га курса ф-та фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ Грыб Тацьцяна і Шульская Галіна. Выдаючы стыпэндыі, Намесьнік Генеральнага дэрэктара Інфабанка Барыс Шац адзначыў: "Банкаўскай сыстэме патрэбныя маладыя, кваліфікаваныя кадры. А наша сыстэма адукацыі, у прыватнасьці БДЭУ, дае выдатную тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Мы спадзяемся, што з нашай дапамогай студэнты здолеюць зрэалізаваць свой творчы патэнцыял і змогуць дасягнуць значных посьпехаў у навучаньні і навуковай дзейнасьці", паведамляе БДГ-online.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0063 seconds.