У новым «Бульбоксе» пра актуальнае мастацтва ў Беларусі (+відэа)

На гэты раз пад прыцэл «Бульбокса» патрапілі сучасныя культурна-выставачныя цэнтры (кластары). Чаму ў іншых краінах галерэйнае мастацтва зьяўляецца актуальным, а ў Беларусі не разьвіваецца? Што трэба, каб галерэйная прастора ў Беларусі здабыла новае жыцьцё? Ці можа галерэйнае мастацтва быць масавым?

Аб гэтым сёньня размаўляем зь нястомным папулярызатарам сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі і ня толькі — art-дырэктарам галерэі «Ў» Ганнай Чыстасердавай. Зусім выпадкова, а можа быць і адмыслова, да нас таксама зазірнула пазытыўная пара сучасных беларускіх мастакоў. Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава ня толькі раскажуць пра замежныя кластары, але і паразважаюць, чаму ў Беларусі не жадаюць укладаць грошы ў разьвіцьцё мастацтва.

Нагадваем, «Бульбокс» у эфіры ў нядзелю 17:15, аўторак 16:45, чацьвер 23:15. І заўсёды на сайце www.bulbox.tv.

20:00, 21/11/2011 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0791 seconds.