Менск забудуюць МакДональдсамі
Адразу 3 дадатковыя рэстарацыі McDonald’s бліжэйшым часам могуць зьявіцца ў Менску. Дзьве зь іх разьмесьцяцца ў мікрараёнах, а трэцяя можа аднавіць дзейнасьць у самым цэнтры. Цяпер большасьць супрацоўнікаў сеткі — студэнты.
Так выглядаюць інтэр'еры новага Макдональдсу ў Менску. Фота websmi.by
Пасьля працяглага перапынку адна з самых вядомых сетак фастфуду вяртаецца да актыўных дзеяньняў у Менску. Будаўніцтва новай рэстарацыі ўжо распачалося ва Ўруччы. Яшчэ адзін пункт хуткага харчаваньня ў амэрыканскім стылі мусіць зьявіцца ў Сухараве, пагаворваюць і пра магчымасьць будаўніцтва ў Каменнай горцы.
Уручскі McDonald’s пачалі ўзводзіць некалькі тыдняў таму на перасячэньні выліцаў Русіянава і Шугаева, піша
Іншы McDonald’s зьявіцца ў Сухараве на перасячэньні Шаранговіча і Гарэцкага. Таксама сетка фастфудаў плянуе экспансію ў рэгіёны.
Будоўля McDonald’s ва Ўруччы. Фота websmi.by
McDonald’s доўгі час не будаваў новых рэстарацыі ў Менску, што зьвязвалі са скандалам вакол буйнейшай рэстарацыі кампаніі — будынка на Прывакзальнай плошчы. Ён быў зачынены пад ціскам БДУ, які праз два гады пасьля адкрыцьця рэстарацыі акурат над ёй пачаў узводзіць факультэт міжнародых адносінаў. Амэрыкаснкая сетка імкнулася судзіцца з БДУ, але дарэмна. Як кажуць у БДУ, новы корпус плянуецца завершыць ужо празь некалькі месяцаў. Верагодна, зь яго адкрыцьцём адновіць сваю працу і прывакзальны McDonald’s.
Цяпер у Менску шэсьць МакДональдсаў, у якіх працуе 1 100 чалавек. Амаль дзьве траціны зь іх — студэнты. Адкрыцьцё ўсіх будуючыхся рэстарацый заплянаванае на 2012 год.