У Менску зьбяруцца інтэрнэт-актывісты

26 лістапада ў Менску адбудзецца Drupal-зьлёт — сустрэча інтэрнэт-актывістаў і вэб-распрацоўшчыкаў для абмену ведамі, вопытам і камунікацый.

«Фармат мерапрыемства прадугледжвае максымальную гнуткасьць, а яго насычанасьць збольшага будзе характарызаваць узровень разьвіцьця Drupal-cупольнасьці Беларусі», — кажа адзін з каардынатараў мерапрыемства Міхал.

Па яго словах, акрамя вопытных распрацоўшчыкаў на сустрэчы будуць радыя пабачыць і «сацыяльных актывістаў», якія змогуць атрымаць веды і здольнасьці для хуткага стварэньня пляцоўкі ўласнай кампаніі.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Маладзёжнае грамадзкае аб’яднаньне «Фаланстэр», якое бачыць сваёй асноўнай мэтай узаемнае разьвіцьцё IT-сфэры і трэцяга сэктару. Напаўняць Зьлёт дакладамі будуць больш вопытныя распрацоўшчыкі. Таксама плянуецца правесьці майстар-кляс для пачаткоўцаў і тых, хто жадае спазнаць Drupal.

Для удзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца на сайце drupal-sliot.by

*Drupal — гэта вэб-прыстасаваньне для разгортваньня і разьвіцьця сайтаў і сэрвісаў: ад самых простых да буйных праектаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.