Маладыя спэцыялісты ў ВНУ зарабляюць $73

Такая сытуацыя назіраецца ў адным з самых багатых і запатрабаваных ВНУ краіны — Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Прычым гэта яшчэ ня горшы варыянт.

«Калі за верасень чысты заробак за паўстаўкі асыстэнта (за выняткам „агароднінных“ 500 тыс.) склаў 833 тыс., то за кастрычнік налічана 633 тыс.», — піша ў «Нашу Ніву» неназваны асьпірант Максім.

Па словах маладога спэцыяліста, за апошнія месяцы заробак ня толькі не зьмяніўся, але і зьменшыўся.

«У нас з падыманьнем акладаў на 26% рэальная зарплата зьменшылася на 24%», — піша Максім.

Але гэта яшчэ ня горшы варыянт. У Сеціве можна знайсьці сьведчаньні аб тым, што асыстэнты ў тым жа БДУІР зарабляюць па 450 тысячаў ці $52 у месяц. Але і гэта не мяжа.

У менш багатым Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце максымум, які могуць прапанаваць мэтадысту катэдры з вышэйшай пэдагагічнай адукацыяй і стажам працы ня меней за двух гадоў — $127. Таксама БДПУ цяпер шукае лябаранта на катэдру асноў спэцыяльнай пэдагогікі і псыхалёгіі. Тамтэйшы заробак уражвае яшчэ болей — 750 тыс. у месяц ці $87. І гэта за поўны дзень працы. Праўда, адукацыі для такой пасады дастаткова сярэдняй.

Між тым, некаторыя першакурсьнікі БДУІР плацяць па 6 мільёнаў у год за навучаньне. І, як сьцьвярджаюць адукацыйныя чыноўнікі, ад 30 да 50% гэтых грошай ідуць на заробкі выкладчыкам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.