Рэктар БДУ: плата за навучаньне будзе падымацца

Кошт за навучаньне будзе падымацца, але калі і на колькі яшчэ невядома. Аб гэтым рэктар БДУ Сяргей Абламейка паведаміў журналістам 26 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай 90-годзьдзю унівэрсытэта.

«Зь 1 верасьня БДУ падняў цану на навучаньне за ўсё на 11%, да гэтага мы паднімалі кошт 1 лістапада 2010 года і амаль год жылі старымі цэнамі. Зараз думаем, лічым, глядзім», - цытуюць naviny.by рэктара унівэрсытэта.

Абламейка адзначыў, што кошт навучаньня абавязкова вырасьце, паколькі 1 кастрычніка на 28% была павялічаная стаўка першага разраду. Аднак рэзкага падвышэньня кошту не плянуецца, запэўніў ён.

Уні Вера 11:00, 27/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.