Зьявіўся студэнцкі пляншэт за $35

Чарговую спробу «пакласьці канец лічбавага няроўнасьці» робяць у Індыі. Тамтэйшы ўрад замовіў у канадзкай кампаніі мільёны найтаньнейшых на гэты момант пляншэтаў, якія мусяць дапамагчы студэнтам у навучаньні.


Прэзэнтацыя індыйскіх масавых пляншэтаў

Самы танны пляншэтны кампутар у сьвеце пад назовам Aakash будуць прадаваць студэнтам толькі за $35, а ў крамах ён будзе каштаваць $61. Прыстасаваньне спатрэбіцца найперш для чытаньня электронных падручнікаў і вылазак у Інтэрнэт.

Выпуск пляншэтаў на апэрацыйнай сыстэме Android зь сяміцалевым сэнсарным экранам наладзіла канадзкая Datawind у партнэрстве зь індыйскім урадам. Aakash можа выходзіць у інтэрнэт праз Wi-Fi, у яго будзе да 32 гігабайт памяці і два USB-порта.

«Бедныя і звычайныя людзі раней заставаліся за бортам, Aakash пакладзе канец лічбавай няроўнасьці», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі Капіл Сібал, індыйскі міністар сувязі і інфармацыйных тэхналёгій. Як піша газэта The Wall Street Journal, міністар прапанаваў кампаніям новую мэту — пляншэт, таньнейшы за $10. Ён сказаў, што індыйскі ўрад вывучыць магчымасьць выпуску Aakash у Індыі на магутнасьцях адной зь дзяржкампаній.

Хаця ў Сеціва выходзяць пакуль толькі 8% насельніцтва Індыі, Інтэрнэт у краіне пашыраецца надзвычай хуткімі тэмпамі. На прэс-канфэрэнцыі дзяржчыноўнікі распавялі аб плянах пабудаваць у індыйскіх унівэрсытэтах сетку высокахуткаснага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi, у якой доступ да вучэбных матэрыялаў быў бы бясплатным. Каля 1 000 ВНУ ужо маюць такія сеткі.

У Беларусі таксама спрабуюць выкарыстоўваць пляншэты дзеля навучальных мэтаў. Аднак іх кошты роўна ў дзесяць разоў вышэйшыя за індыйскія, хаця бацькі дзяцей за прылады нічога ня плацяць. Зрэшты, і скарыстацца імі на ўроках дазволяць нешматлікім абраным школьнікам.

Пра пляншэты на тэлебачаньні: 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.