У Менску паказваюць дызайн-праекты беларускіх і польскіх студэнтаў

Дызайн-праекты па матывах матэрыяльнай культуры Польшчы і Беларусі створаныя 16-цю маладымі беларускімі і польскімі дызайнэрамі ў часе двухтыднёвага туру «Этнапраект». Цяпер выстава праектаў, натхнёных этнападарожжамі, паказваецца ў Менску.

За два тыдні 16 таленавітых студэнтаў зь Беларусі і Польшчы пабывалі ў Кракаве, Варшаве і Менску, дзе прынялі ўдзел у адмыслова арганізаваных для іх лекцыях і сустрэчах з дызайнэрамі, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасьці этнаматывы, наведалі месцы, зьвязаныя з традыцыйнымі народнымі рамёствамі (майстэрні рамесьнікаў, скансэны, музэі і рэгіянальныя дамы). За гэты час яны пашырылі свае веды аб магчымасьцях выкарыстаньня традыцыйных матываў у дызайне і, самае галоўнае, атрымалі вялікую порцыю натхненьня ды стварылі свае ўласныя дызайн-праекты.

Выстава адчынілася 25 верасьня ў памяшканьні Беларускага саюзу дызайнэраў (вул. Брылеўская, 14), пройдзе там да 14 кастрычніка і рушыць затым у Кракаў і Варшаву. У Менску ўваход вольны. Выстава працуе з 11.00 да 18.00.

15:00, 30/09/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1409 seconds.