Польскія спэктаклі і анімацыя для дарослых
У пачатку верасьня ў Менск упершыню прыедзе фэстываль польскіх спэктакляў і анімацыйнага кіно «Лялька таксама чалавек».
«Унія Немагчымы Тэатар» — акцёрская асацыяцыя, якая спалучае ў сабе разнастайныя мастацкія жанры: лялечны і драматычны тэатар, мастацкія майстэрні, арганізацыя канцэртаў клясычнай музыкі.
Фэст пройдзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек з 1 па 8 верасьня. І так, у праграме:
- 1 верасьня 19.00 Анімацыйная праграма (Студыя Сэ-Ма-Фор)
Мультыплікацыя польскай студыі кароткамэтражных фільмаў «Сэ-ма-фор» заснаваная ў 1947 годзе ў горадзе Лодзь, студыя зьмяніла некалькі назваў і свой сучасны назоў займела ў 1990 годзе. Найбольш вядомыя мультфільмы — «Чароўны аловак», «Прыгоды ката Філімона». У лютым 2008 года работа студыі «Пеця і воўк» атрымала «Оскар» за лепшы анімацыйны кароткамэтражны фільм. Гэта быў другі «Оскар» студыі — першы ў той жа катэгорыі заваявала ў 1983 годзе «Танга» Збігнева Рыбчынскага.
- 2 верасьня 19.00 Анімацыйная праграма (Студыя Сэрафінскі)
Графічная студыя «Сэрафінскі» была заснаваная ў 2004 годзе Марэкам Сэрафінскім, славутым рэжысёрам анімацыйных фільмаў. Студыя супрацоўнічае з найбуйнейшымі мастакамі-мультыплікатарамі, рэжысёрамі і сцэнарыстамі, ствараючы анімацыйныя фільмы як у 2D, так і ў 3D тэхналёгіях на высокім мастацкім і тэхнічным узроўні. Фільмы студыі заваявалі мноства ўзнагарод на нацыянальных і міжнародных кінафэстывалях.
- 3 верасьня 19.00 «Топарлэнд» — сюіта для тэкстуры і кантрабасу (Унія Немагчымы Тэатр)
- 4 верасьня 19.00 «Другі пакой» (Унія Немагчымы Тэатр)
- 5 верасьня 19.00 «Другі пакой» (Унія Немагчымы Тэатр)
- 6 верасьня 19.00 «Топарлэнд» — сюіта для тэкстуры і кантрабасу (Унія Немагчымы Тэатр)
- 7 верасьня 19.00 Анімацыйная праграма (Студыя Сэ-Ма-Фор)
- 8 верасьня 19.00 Анімацыйная праграма (Студыя Сэрафінскі).
Пасьля праглядаў пройдуць творчыя абмеркаваньні. Адрэса тэатру: вул. Энгельса, 20 (ст. мэтро Купалаўская). Заяўкі і даведкі: 655-55-15. Квіткі прадаюцца ва ўсіх тэатральных касах. Тэл. 288-24-19, 288-22-63.
Мультфільм Danny Boy студыі Se-ma-for. Рэж. Marek Skrobecki
Каментары праз FACEBOOK