Выйшаў чарговы нумар "Студэнцкай газэты"
2004 год — здаецца і ня круглая дата, але неяк хочацца падвесьці вынікі альбо прынамсі ўзгадаць, дзякуючы якім падзеям гэты год застаўся ў душах і сэрцах студэнтаў Беларусі. Студэнцкая газэта прапануе свой КАЛЯНДАР.
У Кіеве страйкавалі больш за дзесяць ВНУ, а ў масавых акцыях пратэсту за апошнія месяцы ўзялі ўдзел каля 15 тысячаў студэнтаў. У нашым нумары — кароткае апісаньне ўкраінскіх падзеяў.
Як той казаў, пасьля атамнага выбуху выжывуць толькі прусакі ды студэнты, бо пасьля нашых інтэрнатаў магчыма ўсё (Куды зьнікаюць імбрыкі ды чаму няма вады ў душах? — чытайце пра праблемы інтэрната МДТК).
Адвечны біч студэнтаў — хранічны недасып. Як прачнуцца на першую пару ці на іспыт — усё ў інструкцыі па пабудцы!
У электронным выглядзе СГ можна атрымаць у фармаце .pdf па гэтай спасылцы.
У папяровым арыгінальным варыянце абсалютна бескаштоўна газэту можна атрымаць праз наступныя кантактовыя тэлефоны (017) 232 27 43, 6855239, 6646627. Альбо наўпрост па адрасе рэдакцыі: Менск, вул. Дарашэвіча 4, кв. 2