Віртуальны адукацыйны кірмаш

Усё, што вы хацелі даведацца пра навучаньне за мяжой пры дапамозе інтэрнэту. Hobsons Virtual Education Fair (VEF) зьяўляецца падзеяй он-лайн глябальнага маштабу, якая дае вам усе перавагі традыцыйнага кірмашу, прычым БЕЗ праблемаў пераездаў. Мінулы такі кірмаш, што праходзіў у лютым 2003 года наведалі 17000 студэнтаў з усяго сьвету, таму арганізацыя Hobsons вырашыла правесьці мэрапрыемства яшчэ раз, каб даць моладзі магчымасьць зьдзейсьніць свае мары, зьвязаныя з навучаньнем за мяжой.

VEF будзе адчынены на працягу 7 дзён: з 27 кастрычніка па 2 лістапада 2003.

На VEFвы зможаце:

  • зрабіць запыт аб каля 200 навучальных установах па ўсяму сьвету
  • даслаць э-мэйл наўпрост установам для таго, каб атрымаць найбольш поўны адказ
  • выйграць адну з 5 эксклюзыўных VEF стыпэндыяў на навучаньне
  • атрымаць адказ спэцыялістаў на свае пытаньні, што тычацца адукацыі
  • выйграць кнігі, кампутаровыя гульні, CDs і DVDs.

Перад тым, як зайсьці на кірмаш, вам трэба будзе зарэгістравацца, каб паведаміць аб тыпе адукацыі, якая вас цікавіць. Зарэгістравацца можна ўжо зараз.

Mara 00:00, 15/10/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.