З новым годам! З новым сайтам!

Віншуем з навагоднімі сьвятамі! Нарэшце знайшлася хвілінка між сьвяткаваньнямі, каб трапіць у інтэрнэт і павіншаваць нашых наведвальнікаў з новым годам. Спадзяемся, вы таксама ўжо ачунялі й радыя зноўку сустрэцца на studenty.by. А новая вэрсія сайту - наш сьціплы падарунак вам да Новага Году! :)

Прыблізна так мы сьвяткавалі новы год! :)

У знак апраўданьняў за ня самыя раньнія віншаваньні абяцаемся выкласьці фота з нашых незабыўных сьвяткаваньняў. Да такога ж учынку заклікаем і вас. Дарэчы, у форуме зьявілася магчымасьць дадаваць да паведамленьняў фота (!).

Р.S. Новую вэрсію сайта пакуль можна лічыць бэта-вэрсіяй. Стараліся выкласьці новы дызайн да пачатку 2005-га году (і, дарэчы, зрабілі гэта! ажно за гадзіну да новага году! :))

tarka 00:00, 03/01/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.