«Калі зьбіраецца трое мужчын — гэта прыгода»: «Или-или» выпусьцілі першы міні-альбом

Менскі гурт «Или-или» пачынаўся з песень, складзеных у грымёрках Беларускай акадэміі мастацтваў. Аднакурсьнікі Паша Яскевіч і Міша Зуй згралі канцэрт для шасьцярых сяброў. Пазьней да каманды далучыліся Дзіма Есяневіч, Рома Падаляка ды Віталік Любецкі. Усе гралі на гітарах, усе пісалі песьні. Тады было зграна некалькі канцэртаў (адзін зь іх на 53 песьні), але ў сярэдзіне нулявых «Или-или» самазамарозіліся. Міша Зуй і Дзіма Есяневіч разам з Ганнай Хітрык стварылі «ДзеціДзяцей», пісалі песьні для гэтага гурта і ведалі, што прыйдзе час для «Или-или».

Ён прыйшоў 25.03.2010, калі ў «Графіці» здарылася адраджэньне калектыву ў складзе Пашы, Дзімы і Мішы. У грудзях гурта радасна загрукала драм-машына.

ДетиДетей

Сёньня «Или-или» выпускае свой першы міні-альбом «post01». Увайшлі ў яго досыць розныя па гучаньні песьні. «Снег», стыхійна складзеная і запісаная; «Так странно», з best-а студэнцтва; прывезены з Фораса «Курортный романс», прасьпяваны Ленай Зуй-Вайцяхоўскай; летні гіт як ён ёсьць «В июле» і мікс на «Курортный романс» ад Віталіка Кулеўскага. Віталік быў таксама гукарэжысёрам і генэратарам муз-ідэй. Запісваліся на студыі «Sunflowers».

Зараз усё зьмяшалася, сфармуляваць назву стылю якой-небудзь групы часта ня проста, і мы не арыгінальныя ў гэтым. Стылістычнае зьмешваньне. Бард-кор? Пост-хіпхоп? Адзін чалавек сказаў, што нашы песьні — гэта песьні жывых мужчын. А іншы чалавек сказаў, што калі зьбіраюцца трое мужчын — гэта прыгода. Мы сабраліся.

Паслухаць «post01» ад «Или-или» можна ў суполцы гурта vkontakte, на kroogi.com альбо спампаваць адным файлам.

14:30, 06/07/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1136 seconds.