Заўтра ў Менску фінал «Men’s fest 2011»

Пасьля некалькіх пераносаў і праблемаў з пляцоўкамі фінал фэстывалю адбудзецца ў клюбе «Салтайм» ў Менску 30 чэрвеня.

mensfest

«У 2011 годзе Men’s fest пераўтварыўся ў музычны конкурс беларускамоўных гуртоў. Мэтай гэтага конкурсу стала падтрымка беларускамоўных калектываў, імкненьне падкрэсьліць, што сьпяваць па-беларуску — гэта прыгожа, гэта сучасна, гэта модна; спрыяньне да напісаньня і беларускамоўных твораў у праграме НЕбеларускамоўных выканаўцаў. Разьвіццё альтэрнатыўнай беларускамоўнай сцэны – вось нашая галоўная мэта!» — пішуць арганізатары.

У конкурсную частку было пададзена 45 заявак з розных рэгіёнаў Беларусі. Шляхам «народных» паўфіналаў у кожным абласным цэнтры слухачы абралі самы годны гурт, які пазмагаецца за перамогу 30 чэрвеня у Менску! Лепшыя гурты вызначыць экспэртнае журы, у якое ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі айчыннага шоў-бізу. А пазмагацца ёсьць за што: пераможца Men’s Fest атрымае сэртыфікат удзельніка аднаго з найбуйнейшых рок-фэстаў Украіны — «Захід-2011». Уладальнік другога месца — поўную распрацоўку сайту гурта «пад ключ» з аплатай дамэннага імя і хостынгу. Уладальнік трэцяга месца — 20 якасных дызайнэрскіх саколак зь лягатыпам свайго гурта.

У фінале граюць:

  • TerraKod (фольк-мэтал, Берасьце)
  • Shtoff (панк-рок, Горадня)
  • Archalaxis (трэш-мэтал, Гомель)
  • Amaroka (панк-рок, Менск)
  • Рокаш (нэа-фольк, Менск)

Адмысловы госьць:

  • Sciana (Берасьце)

Клюб «Салтайм» месьціцца на пр. Незалежнасьці 131/1. Пачатак 18.30.Кошт квіткоў: 20000 рублеў

16:48, 29/06/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0534 seconds.