Студэнты насілі загадчыцы інтэрната БНТУ прадукты і грошы, каб тая іх не высяляла

Загадчыца аднаго зь інтэрнатаў БНТУ пэрыядычна брала са студэнтаў, якія там жывуць хабар за вырашэньне жыльлёвых пытаньняў. Студэнты, якіх абвінавачвалі ў парушэньні правілаў пражываньня, цягнулі 62-гадовай жанчыне прадукты і грошы.

Па зьвестках ej.by, адна студэнтка прынесла загадчыцы прадуктаў харчаваньня на 350 тысяч рублёў, каб яе не высялялі. Іншы студэнт заплаціў 250 тысяч рублёў і яшчэ тавараў на 400 тысяч.

Па фактах вымагальніцтва і атрыманьня хабару ад студэнтаў у дачыненьні да загадчыцы інтэрната распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 430 (атрыманьне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У сацыяльных сетках студэнты камэнтуюць нам, што гэта гісторыя датычная інтэрнату №4 БНТУ.

У групе vkontakе «4-я общага БНТУ» ў камэнтарох да апытаньня «Как вы относитесь к руководству общаги?» асьцярожна абмяркоўваюць адміністрацыю інтэрната:

Опасно отвечать на такие вопросы, пока живешь в общаге. вот так.
«Страшные твари (особенно С.В.)»

«Хе-хе!!! есть справедливость в этой жизни!!!! наконец-то Светку взяли за ее хитрую и наглую *опу !!! молодец пацан, от всех бывших студентов объявляем тебе благодарность !!!!»

Уні Вера 11:10, 27/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.