Студэнты спалілі мэрыю падчас пратэстаў у Перу
Тры нябожчыкі, сярод якіх адзін студэнт, 30 параненых і спалены будынак мясцовай адміністрацыі — гэткі вынік займелі студэнцкія пратэсты ў перуанскім горадзе Ўанкавеліка. Студэнтам не падабаецца ідэя адкрыцьця ў гэтым горадзе дадатковага ўнівэрсытэту, на гэты раз прыватнага.
Студэнты спалілі адміністрацыю ў знак пратэсту. Фота AFP
Як паведамляе BBC, сотні студэнтаў выйшлі на вуліцы гораду ў Цэнтральным Перу пасьля рашэньня ўладаў адчыніць яшчэ адзін унівэрсытэт у горадзе. Студэнты лічаць, што новае ВНУ перацягне фінансаваньне ад дзяржаўнага, у якім яны цяпер навучаюцца.
Разьюшаныя студэнты ўступілі ў бойку з паліцыяй, закідваючы яе камянямі. Таксама заблякаванай аказалася чыгунка. Як перадаюць навінныя агенцыі, загінулі тры чалавекі, у тым ліку адзін