БРСМ жадае стаць часткаю ШОС

Магчымасьць далучэньня БРСМ да моладзевай рады ШОС абмяркоўвалася ў Пэкіне, паведамляе афіцыйная агенцыя БелТА.

Моладзевая рада ШОС — гэта моладзевая арганізацыя пры Шанхайская арганізацыі супрацоўніцтва. У яе ўваходзіць дзесятак краін, у тым ліку Казахстан, Расея, Кіргізія, Кітай, Індыя і іншыя краіны. Беларусь у ёй мае статус назіральніка.

Як паведамляе афіцыйная агенцыя БелТА, жаданьне далучыцца да ШОС актывісты БРСМ выказалі ў час візыту ў Кітай. Тады адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аддзела міжнародных сувязей ЦК КПК, кіраўніцтвам Усекітайскай фэдэрацыі моладзі. Кітайскі камсамол, дарэчы, вырашыў падтрымаць далучэньне БРСМ да ШОС.

«Актывісты БРСМ таксама пабывалі ў цэнтры Інтэрнэту і тэлебачаньня Цэнтральнага камітэта камсамола Кітая, Кітайскім маладзёжным выдавецтве. На сустрэчы былі дасягнутыя дамоўленасьці аб сумесных праектах у інтэрнэт-сфэры, якія пасьля будуць спрыяць разьвіцьцю кантактаў паміж моладзьдзю Беларусі і Кітая», — піша БелТА.

Сёньня ж у Астане пачаўся саміт ШОС.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.