Маме сорамна сказаць, сёньня ў Менску дуэт «Птицу ЕмЪ»

Сёньня на сцэне клюба «Графіці» дуэт «Птицу ЕмЪ» (Екацерынбург) — адзін з самых вясёлых, разумных, непрыстойных, упэўненых і арыгінальных хіп-хоп-праектаў, якія калі-небудзь зьяўляліся ў Расеі. Іх песьні адкрываюць крыху іншую, гіпэрбалізаваную рэальнасьць — сьмешную і сумную, пра якую маме сказаць сорамна.


Дзяніс Баярынаў, музычны рэдактар OpenSpace.ru: «На мой погляд, «Птицу ЕмЪ» па арыгінальнасьці стаіць у адным шэрагу з Кровостоком, Кантейниром і 2H Company. І ў гэтым шэрагу яны мне найбольш сымпатычныя, паколькі ў іх песьнях менш літаратуршчыны чым у іншых, а больш сапраўднай глыбіннай жыцьцёвай праўды. І сэксуальная арыентацыя тут наогул ні пры чым, «Птицу ЕмЪ» пішуць і чытаюць пра куды больш тонкія матэрыі — пра пачуцьцёвы сьвет дзецюка, які нядаўна адкрыў для сябе, што ў яго наогул ёсьць пачуцьці».

Кампанію гасьцям складзе вядомы і любімы фрык-шоў-гурт «Касіяпея». 19.00, «Графіці».

09:00, 06/06/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.