Пад санкцыі Эўразьвязу ўпершыню патрапіла дырэктарка школы

«Чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага зьвязу, папоўніўся яшчэ 13 прозьвішчамі, у тым ліку дырэктаркі сярэдняй школы ў Менскай вобласьці. Гэта сёмы выпадак уключэньне ў сьпісы неўязных імя кіраўніка навучальнай установы.

На сайце Афіцыйнага часопісу ЭЗ апублікаваныя імёны 13 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Сьпіс са 175 чалавек дапоўнены ў асноўным прозьвішчамі судзьдзяў і пракурораў, якія бралі ўдзел у судовых працэсах над мітынгоўцамі 19 сьнежня.


Цяпер неўязная Натальля Меркуль (на здымку зьлева) на судовым працэсе па справе звальненьня настаўніцы Натальлі Ільініч (на здымку справа). Здымак «Народнай Волі»

Упершыню ў сьпіс трапіла прозьвішча дырэктаркі сярэдняй школы. Гэта Меркуль Натальля Віктараўна, якая кіруе Талькаўскай сярэдняй школай Пухавіцкага раёну. Яна вядомая тым, што звольніла настаўніцу гісторыі вышэйшай катэгорыі Натальлю Ільініч.

Спадарыня Ільініч лічыць, што звальненьне зьвязанае зь яе актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Натальля Ільлініч адпрацавала 26 гадоў і ня раз брала ўдзел у палітычных кампаніях. Са звальненьнем яна не зьмірылася, падала ў суд, аднак аднавіцца на сваім месцы працы ў яе пакуль не атрымалася.

Раней Эўразьвяз забараніў уезд на сваю тэрыторыю яшчэ 6 рэктарам і кіраўнікам беларускіх навучальных установаў, у тым ліку рэктарам БДУ, БДУІРу, БДПУ і БрДУ.

«Неўязныя» кіраўнікі беларускіх навучальных установаў

  • Натальля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы;
  • Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа;
  • Пётр Кухарчык — рэктар Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;
  • Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі;
  • Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна;
  • Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытуту;
  • Сяргей Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.