У Менску ізноў пройдзе канцэрт «У абарону жыцьця!»

Акцыя, якая пройдзе ўжо ў сёмы раз, жадае ўзьняць голас у абарону ненароджаных дзяцей. У канцэрце прымуць удзел Данііл Казлоў, удзельнік дзіцячага «Эўрабачаньня» 2010 г., і вядомы беларускі выканаўца Аляксандр Патліс. У межах акцыі пройдзе ўручэньне дыплёмаў і ўзнагарод пераможцам конкурсу «Сьвет з марай».

Урачыстая цырымонія будзе суправаджацца творчымі нумарамі, прэзэнтацыямі і відэа-ролікамі. Адной з ключавых падзей стане прэм’ера невялікай тэматычнай тэатральнай пастаноўкі.

Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Мінск». Пачатак у 19.00. Набыць квіткі можна ў распаўсюджвальнікаў і касе канцэртнай залы.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: + 375 29 125 77 35, +375 29 773 40 89, а таксама на сайце http://mirsmechtoi.org/savelife.html.

Паводле прэс-рэлізу

15:30, 25/05/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0537 seconds.