Прэмія «Слова» — прызнаньне камунікацыйнага таленту

Рана вызначаць таленты слова, дапамагаць ім вырасьці, даць ім належную адукацыю і практыку — гэта важна гаспадарству. Гэта важна бізнэсу. «Праўны пераклад» і Аляксей Нарэйка, усьведамляючы гэта, узяліся за тое, каб падбадзёрыць моладзь, даць ім новыя веды і, магчыма, дадаць нашай краіне будучых лідэраў міжнароднага клясу.

«Праўны пераклад» і Аляксей Нарэйка адкрылі штогадовую прэмію, каб адзначаць найбольш выбітныя таленты ў слове сярод беларускіх студэнтаў.

Прэміяй «Слова» будуць узнагароджаныя студэнты, якія пройдуць шэраг выпрабаваньняў. Выпрабаваньні апісаныя на старонцы спаборніцтва.

Вызначаць пераможцаў будуць людзі, абазнаныя ў камунікацыі — лінгвісты, праўнікі, пісьменьнікі. Сярод судзьдзяў — ляўрэатка літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча Наталка Харытанюк.

Судзьдзі ацэняць тыя якасьці ўдзельнікаў, якія найбольш важныя ў камунікацыі: чуйнасьць, розум і здольнасьць знаходзіць агульную мову. Акрамя іншага, удзельнікі камунікацыі 2011 пакажуць сваё валоданьне ангельскай.

09:30, 25/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0563 seconds.