Любіш спорт — атрымай аргазм
Жанчыны, якія ня любяць заняткі спортам, з большай верагоднасьцю будуць мець праблемы з дасягненьнем аргазму, кажа дасьледаваньне амэрыканскага парталу знаёмстваў.
Верагоднасьць праблем у жанчын з дасягненьнем аргазму: калі яны не любяць фізычныя практыкаваньні і калі любяць (ніжэйшая лінія)
Партал знаёмстваў okcupid прагледзеў болей за 40 тысячаў анкет сваіх карыстальнікаў, каб высьветліць залежнасьць аргазму ў жанчын ад іх стаўленьня да фізычных практыкаваньняў.
Высьветлілася, што жанчыны, якія ня вельмі любяць фізычныя практыкаваньні, у два разы часьцей маюць праблемы з дасягненьнем аргазму. Хаця іх колькасьць зьніжаецца ў залежнасьці ад узросту.
Высьветлілася, што найбольшую верагоднасьць дасягнуць аргазм маюць
Дарэчы, паводле дадзеных усё таго ж парталу знаёмстваў, ад 40% да 30% жанчын, што ня робяць практыкаваньні, і ад 25% да 20% жанчын, што робяць іх, да 26 гадоў маюць праблемы з аргазмам.