Маладыя фатографы зьнялі «Штодзённасьць»

На фотавыставе «Штодзённасьць» свае працы пакажуць сем маладых фатографаў. На працягу некалькіх месяцаў аўтары пражывалі жыцьцё разам са сваімі героямі — жыхарамі вялікіх і малых беларускіх гарадоў: людзьмі з абмежаванымі магчымасьцямі, маладымi спэцыялістамi, цыганамi, анархістамi, наведвальнікамi паліклінікі.

Выстава аб’ядноўвае працы маладых фатографаў у межах адной тэмы: розныя аспэкты ўнівэрсальных прынцыпаў правоў чалавека. Прадметам дасьледваньня стала чалавечая годнасьць у самым шырокім разуменьні. Супольная выстава фотасэрый і мультымэдыя — гэта своеасаблівая спроба аб’яднаць непадобныя лёсы розных людзей у адзінае цэлае.

Экспазыцыя падрыхтаваная ў межах курса «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia» пад кіраўніцтвам Андрэя Лянкевіча і была прэзэнтавана ў Вільні.

Аўтары: Сьвятлана Станкевіч, Лідзія Бандарэнка, Зарына Бабко, Аляксандр Абуховіч, Хрысьціна Марчук, Максім Сарычаў, Вольга Палубенка.

Адкрыцьцё пройдзе 29 красавіка 2011 года ў 18.00 у Інстытуце iмя Гётэ ў Менску (вул. Веры Харужай, 25/3).

16:00, 20/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1487 seconds.