У R-club’е пройдзе бясплатны канцэрт «Шалёны кед»
Так завецца студэнцкі арт-праект, вынікі якога ў выглядзе выставы і будуць прэзэнтаваныя на канцэрце 22 красавіка. Арганізатары абяцаюць урачыстае адкрыцьцё, прэзэнтацыю дыскаў, выступы вядомых рок-гуртоў ды маладых амбітных, а таксама вольны ўваход.
Незалежная ініцыятыва студэнтаў запрашае ўсіх аматараў вольнага студэнцкага мастацтва і музыкі на канцэрт, прысьвечаны адкрыцьцю выставы і прэзэнтацыі арт-праекту «Шалёны кед». Конкурс на тэму «Актыўная моладзь» зьбіраў працы (фота, відэа, плякаты) на працягу восені. Цяпер у менскім R-club’е адчыніцца выстава з працамі ды пройдзе па 1 траўня.
Таксама ў праграме прэзэнтацыі 22 красавіка выступяць гурты IQ48, ZM99, ZnaRock, Green Pills.
«Клюб не гумовы, таму ногі ў кеды і гоў на канцэрт! Студэнт, не прасьпі свой халяўны мамэнт!» — заклікаюць арганізатары канцэрту.
Пачатак а 18.00 22.04. Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу