Унівэрсытэт заплаціў $55 000 за маўчаньне пра забойствы студэнтаў
Вірджынскі палітэхнічны інстытут аштрафаваны на 55 тысяч даляраў па справе аб масавым забойстве, якое адбылося ў гэтай навучальнай установе тры гады таму.
Уся Амэрыка была шакаваная забойствам
Тады ў Вірджынскім палітэхнічным быў усталяваны своеасаблівы сумны рэкорд у самым масавым забойстве ня толькі ў гісторыі амэрыканскіх ВНУ, але наагул у гісторыі ЗША, зьдзейсьненае адным злачынцам пры дапамозе агнястрэльнай зброі, паведамляе AP.
16 красавіка 2007 студэнт гэтага інстытуту,
Аднак адміністрацыя ня стала адразу ж апавяшчаць студэнтаў аб зьдзейсьненых у інтэрнаце забойствах і не аддала распараджэньне аб адмене заняткаў. За гэта яе цяпер і пакаралі максымальным у такіх выпадках штрафам у 55 тысячаў даляраў.
Амэрыканскія ўлады вырашылі, што кіраўніцтва навучальнай установы парушыла фэдэральны закон, не паведаміўшы своечасова студэнтам пра першыя два забойствы. У ЗША ёсьць адмысловы закон, які абавязвае навучальныя ўстановы, што атрымліваюць фінансаваньне зь дзяржбюджэту, паведамляць праваахоўным органам аб злачынствах, якія зьдзяйсьняюцца на іх тэрыторыі.
Студэнт Вірджынскага інстытуту ля кветак у памяць ахвяраў забойства
Камісія па расьсьледаваньні забойства ў інстытуце, створаная ўладамі штату, прыйшла да высновы, што колькасьць ахвяраў магла б быць меншай, калі б адміністрацыя навучальнай установы своечасова апавясьціла студэнтаў пра першыя забойствы. Калі б адміністрацыя паступіла інакш, гаварылася ў дакладзе камісіі, у студэнтаў было б больш часу для таго, каб прыняць меры па забеспячэньні ўласнай бясьпекі.