Трапіць у ЭЗ можна будзе прасьцей
Эўрапейская камісія прапанавала спрасьціць працэдуры перасячэньня межаў Эўразьвязу. Адпаведныя зьмены ў Шэнгенскім кодэксе плянуецца ўнесьці да Чэмпіянату кантынэнту па футболе, які мусіць прайсьці як унутры ЭЗ, так і за яе межамі.
Эўрапейская Камісія прапануе ўнесьці папраўкі ў Шэнгенскай кодэкс аб межах. Мэта зьменаў — палегчыць перасячэньне ўнутраных і зьнешніх межаў Эўразьвязу. Аб гэтым паведамляе
Паменшыць колькасьць адміністрацыйных перашкод на шляху падарожнікаў плянуецца да 2012 году, калі ва Ўкраіне і Польшчы пройдзе Чэмпіянат Эўропы па футболе. Для гэтага будзе «палепшанае трансгранічнае супрацоўніцтва» з трэцімі краінамі.
Таксама прасьцей стане перасякаць межы эўрапейскіх краін грамадзянам, якім дазволены бязьвізавы ўезд, а таксама брыгадам міжнародных цягнікоў і работнікам марскіх партоў. Будзе ўдасканалены мэтад падліку дзён, якія дазволена грамадзянам трэціх краін па візе знаходзіцца ў ЭЗ (цяпер ня болей за 3 месяцы ў шасьцімесячны тэрмін).
Акрамя гэтага, у Эўракамісіі маюць намер палепшыць стандарты навучаньня пагранічных службаў для прадухіленьня зьнешніх пагроз і выпадкаў гандлю людзьмі.