Кіраўнік нарвэскага МЗС распавёў беларускім студэнтам пра дыктатуру і дэмакратыю
Міністар замежных спраў Нарвэгіі Гар Сторэ выступіў зь лекцыяй перад студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні. Міністар выказаўся за набліжэньне Беларусі да Эўропы, палітычны дыялёг і ўзмацненьне падтрымкі адлічаных беларускіх студэнтаў. Грашовы эквівалент гэтай падтрымкі нарвэскі бок ужо вылучыў ЭГУ.
Міністар замежных спраў Нарвэгіі Гар Сторэ. Фота Алеся Герасіменкі
У час візыту ў Літву міністар замежных спраў Нарвэгіі Гар Cторэ выступіў з
«Важна, каб людзі не забывалі, што адбываюцца ў Беларусі. Мы мусім казаць аб тым, што адбываецца ў краіне, увесь час і мусім паказваць, што нас гэта турбуе, — сказаў міністар замежных спраў Нарвэгіі. — А наша рэакцыя [на судовыя прысуды ўдзельнікам акцыі 19 сьнежня] будзе залежыць ад далейшых дзеяньня беларускіх уладаў».
Па словах міністра, «Эўропа ня хоча ізаляцыі Беларусі. Анамальна, што Беларусь — адзіная краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы».
«Я бы хацеў бачыць Беларусь ня толькі як сябра ААН і АБСЭ, але і Рады Эўропы і як партнэра Эўрапейскага зьвязу. Мы хочам бачыць Беларусь дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавай. Таму ізаляцыя — на адказ», — адзначыў.
На думку міністра, «Рэжым здаецца мацнейшым, чым ён ёсьць насамрэч».
Адказваючы на пытаньне студэнтаў пра магчымасьць вяртаньня ЭГУ у Беларусь, міністар параіў навучэнцам самім выбіраць свой лёс, як тое робяць і яго ўласныя дзеці.
«Гэта вельмі цяжкі і адказны выбар. Але будзе файна, калі вы здолееце вярнуцца дадому і ўжываць вашу адукацыю, працуючы на краіну», — заявіў міністар.
Міністра ўразіла колькасьць донараў, што падтрымліваюць ЭГУ. Па яго словах, гэты ўнівэрсытэт — «вельмі важным сымбаль і пасланьне».
Раней Нарвэгія абвясьціла аб вылучэньні 100 тысячаў даляраў на стыпэндыі для навучаньня ў ЭГУ беларускім студэнтам, адлічаных пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Таксама Нарвэгія паабяцала беларускаму ўнівэрсытэту ў Літве болей за 1 мільён даляраў у наступныя два гады.
Агулам на праграмы супрацоўніцтва зь Беларусьсю, у першую чаргу няўрадавымі арганізацыямі, Нарвэгія у гэтым годзе патраціць 2.5 мільёны эўра.