Эўразьвяз прыняў новую праграму навучаньня

Эўразьвяз прыняў новую праграму навучаньня. Камісія ЭЗ па пытаньнях культуры, моладзевай палітыкі, адукацыі, СМІ і спорта зацьвердзіла новую адукацыйную праграму Еrasmus Mundus. Яе рэалізацыя дазволіць студэнтам зь іншых краінаў навучацца ўва унівэрсытэтах ЭЗ.

Праграма разьлічаная на пяць год - зь 1 студзеня 2004 года па 31 сьнежня 2008 года.

Парляманцкай камісіяй прапанаванае фінансаваньне праграмы ў €230 млн.

Выдзяленьне гэтых стродкаў дазволіць прадаставіць стыпэндыі больш чым 4 тыс. студэнтаў з краінаў трэцяга сьвету, а таксама не ўваходзячых у Эўразьвяз дзяржаваў-удзельніц Эўрапэйскай эканамічнай прасторы і Эўрапэйскай асацыяцыі вольнага гандлю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.