У Берасьці Дзень беларускай мовы адсьвяткуюць канцэртамі
19-га выступяць музычныя калектывы зь мясцовага музкаледжу і ўнівэрсытэта культуры, а 20-га пройдзе паэтычная вечарына з прэзэнтацыяй альбому Тацяны Беланогай.
Сьвята пройдзе па адрасе вул.Савецкая 54, пачатак у абодва дні а 17.00.
- 19.02 / Ансамбль народнай песьні "Купавушка" (Берасьцейскі музычны каледж імя Шырмы) і гурт аўтэнтычнага фальклёру "Ветах" (Менск, БДУК). Уваход: 5000.
- 20.02 / Выступы паэтаў: Зінаіда Дудзюк (Берасьце), Мікола Пракаповіч (Берасьце), Віталь Рыжкоў (Менск). Прэзэнтацыя новага альбому Тацьцяны Беланогай "Ніткі". Кошт: 10000.
Даведка:+375 29 727 30 97,+375 29 313 98 60.
Каментары праз FACEBOOK