Фотаблог: Тэхнагенны пэйзаж салёнай зямлі
Шматлікія мінакі, што езьдзяць па трасе каля Салігорску, штораз спыняюць увагу на дзіўныя горы. Мала хто ведае, што зусім побач з солеадваламі — так завуцца тыя самыя горы, што ўтвараюцца пасьля здабычы солі — жывуць людзі. Некаторых вёсак не знайсьці на мапах — афіцыйна зь іх даўно усіх выселілі. Але жыхары вярнуліся, ня гледзячы на тое, што кожны год на мясцовых калодзежах вешаюць таблічкі «ужываць ваду забаронена», а дамы часта ідуць шчылінамі і прасядаюць. Фотарэпартаж з «засоленых» вёсак у фотаблогу Generation.by.
Каментары праз FACEBOOK