Болей 100 бэльгійскіх студэнтаў учынілі бунт на борце Ryanair

Болей ста бэльгійскіх студэнтаў былі зьнятыя з борту самалёту ірляндзкай бюджэтнай кампаніі Ryanair пасьля таго, як арганізавалі на борце «бунт». Студэнты ляцелі з Канарскіх астравоў і частка зь іх дагэтуль не дабралася да Бэльгіі.

Інцыдэнт стаў вынікам акцыі салідарнасьці са студэнтам, багаж якога перавышаў дапушчаную норму.

Адзін з пасажыраў адмовіўся аплочваць перавышэньне мінімальнага нарматыву ручной кладзі, які складае 10 кг. Іншыя студэнты ўзбунтаваліся ў знак салідарнасьці зь ім. Як вынік, камандзіру самалёту давялося выклікаць па радыё паліцыю. З борту самалёту для праверкі зьнялі ўсіх 168 пасажыраў рэйсу, да палёту пасьля дапусьцілі толькі меней 70.

Цяпер студэнты Брусэльскага ўнівэрсытэту спрабуюць дабрацца да альма матэр іншымі авіялініямі. Аднак месцаў не хапае. На ўчорашні вечар 70 студэнтаў заставаліся ў Ланцароце. Наступныя рэйсы да Брусэлю будуць толькі ў аўторак і чацьвер.

Бэльгійскае консульства, даўшы зразумець, што кошт авіяпералёту мусяць аплаціць самі пасажыры, вядзе аднак перамовы з Ryanair аб вызваленьні пасажыраў ад аплаты звышнарматыўнай ручной кладзі, якая і стала нагодай для беспарадкаў.

Паводле BBC

Чытайце таксама пра Топ-5 танных авіякампаніяў Эўропы, карысных беларусам

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.