11 лютага Аліна Арлова прэзэнтуе ў Менску «Mutador»
Напярэдадні дня ўсіх закаханых сьвяточная група «Всегда Да» прадстаўляе: 11 лютага ў 19:00 у менскім Luxury-клубе «Madison Royal Club» Аліна Арлова з прэзэнтацыяй новага альбома «MUTABOR».
Зьяўленьне незвычайнай Аліны Арловай на музычным небасхіле постсавецкай прасторы невыпадковае. 19-гадовая рудавалосая дзяўчына зь Літвы дзівіць публіку незвычайным голасам і непаўторным выкананьнем загадкавых песень пад уласны акампанэмэнт фартэпіяна на расейскай, літоўскай і ангельскай. Арлова — несумненна, унікальнае зьява: ўся яе творчасьць неверагодна загадкавая і таямнічая.
Аліна Арлова на Be2gether 2010
У 2008 годзе выйшаў у сьвет першы альбом юнай сьпявачкі — «Дзікае сабака дзiнга». А канцэрт-прэзэнтацыя альбому прайшоў у касьцёле Св.Катрыны з прамой трансьляцыяй на адным з цэнтральных каналаў Літвы. Жанр яе песень адзін брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзёра змрочны балтыйскі фольк-поп», іншыя ж схіляюцца да таго, што Арлова працуе ў жанры псыхафолька. Зрэшты, яе выкананьне наўрад ці можна ахарактарызаваць нейкім адным вызначаным жанрам.
Праз два гады пасьля першага альбому Аліна Арлова выпускае сваю другую кружэльку «Mutabor».
З моманту выпуску «Дзікага сабакі Дынга» прайшло два гады, за гэты час адбылося мноства падзей ў эмацыйным пляне і музычным, — камэнтуе яна, — таму ў «Mutabor» сустракаюцца разнаплянавыя песьні, некаторыя зь іх зусім не падобныя на тое, што я рабіла раней. Гэты альбом адлюстроўвае маю творчую трансфармацыю».
Назва альбому «Mutabor» узыходзіць да казкі Вільгельма Гауфа «Гісторыя пра Халіфа-бусла». «Mutabor» — гэта чароўны заклён, прамовіўшы які чалавек мог ператварыцца ў любую жывёлу. Сама Арлова тлумачыць выбар назвы альбому тым, што ёй падабаюцца ператварэньні, і гэта адзін з спосабаў руху ў жыцьці.
У Менску прэзэнтацыя новага альбома адбудзецца напярэдадні дня усіх закаханых 11 лютага ў 19:00 у Luxury-клубе «Madison Royal Club». Арганізатары не раскрываюць усіх сакрэтаў, але абяцаюць незабыўны канцэрт.
Замова квіткоў: 147-43-06 (velcom); 389-26-27 (velcom); 565-01-07 (МТС)