30 і 31 студзеня «Серебряная Свадьба» зь вялікім канцэртам у двух аддзяленьнях

Клюб «Графіці» і канцэртная агенцыя BOpromo прадстаўляюць 30 і 31 студзеня 2011 году ў 18:00 у клюбе «Мулен Руж» (ст.м.Фрунзенская, вул. Сухая, 2) «Серебряная Свадьба» зь вялікім клюбным канцэртам у двух аддзяленьнях.

Серебряная свадьба

Першае аддзяленьне

Кардыё-кабарэ «Сардэчная мускулатура»

Дасьледаваньне ўнутранай прасторы чалавечага сэрца, дзе скрозь ворах мэдыцынскіх фактаў і падрабязнасьцяў праступае зусім іншая яго анатомія, што складаецца з успамінаў дзяцінства, радасьцяў , ран, душэўных хваляваньняў і сэрцавых катаклізмаў. Канцэрт-спэктакль, які пагружае ў асаблівую атмасфэру напоўненую шумамі, шолахамі, прыглушаным сьвятлом і эмацыйнымі перападамі - ад моцнага суму да адчайнай радасьці. Падрабязны, як усялякае мэдыцынскае заключэньне. Заваражвальны, як любое пранікненьне ў патаемнры сьвет сэрца.

Прэзэнтацыя новай пласьцінкі

Непрадказальны, паэтычны і музычна разнаплянавы альбом з характэрным, цёплым «лямпавым» гучаньнем, у які ўвайшлі 12 самых знакавых, перш за ўсё лірычных, кампазыцый з праграмы «Сардэчная Мускулатура». Гэты альбом зьяўляецца найбольш дакладнай кардыяграмай сэрцабіцьця гурта «Серебряная свадьба» на дадзены момант.

Другое аддзяленьне

Яго праграма будзе складзеная напярэдадні канцэрту, з улікам пажаданьняў гледачоў, каб даць магчымасьць пачуць усе ўпадабаныя песьні, што былі напісаныя за гады існаваньня гурта.

Квіткі:

  • 40 000 танцпол да 23.01
  • 50 000 танцпол з 24.01
  • 60 000 столікі першы паверх
  • 100 000 столікі другі паверх

Месцы продажу:

  • ГЦ «Купалаўскі», крама «BOOM. Мир наушников», пав.19 (толькі танцпол)
  • ГЦ «Рига», крама «BOOM. Мир наушников», пав.18 (толькі танцпол)
  • У клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16, кожны дзень пасьля 17.00 у адміністратара)

Інфалінія:

  • +375 (29) 77-999-18
  • +375 (29) 17-999-18
  • +375 (29) 613-95-06
  • ICQ: 531-07-353 / 165-650-843
  • Skype: diskoteq
  • Google: diskoteq
15:46, 26/01/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.