Жаночая магія: як зрабіць ляльку-жаданіцу
Нашы прапрабабулі рабілі з тканіны розныя лялькі. Гэта былі лялькі і для гульняў дзеткам, і для аховы свайго дома і родных, і для жаночай магіі. Запрашаем на вячоркі з майстар-класам па ляльках-жаданіцах і ляльках-падарожніцах 12 студзеня.
На майстар-класе мы будзем рабіць ляльку-жаданіцу і ляльку-падарожніцу.
З лялькай-жаданіцай размаўлялі пра свае жаданьні і дарылі ёй падарункі (напрыклад, пацерку ці гузік). А яна дапамагала гэта жаданьне зьдзейсьніць.
Лялька-падарожніца дапамагае ў прыгодах усім падарожнікам.
Паспрабуем?
Калі? Серада, 12-га студзеня 2011 года а 17:30.
Дзе? Гістарычная майстэрня, вул. Сухая, 25 (м. Фрунзенская)
Прыносьце з сабою печыва і слодычы да гарбаты, а таксама, калі можаце, невялікія кавалкі тканіны (прыкл. 20×20 см) і розныя пацеркі, гузікі, стужачкі для вырабу і ўпрыгожваньня лялек.
Каб запісацца на майстар-клас, а таксама па ўсіх арганізацыйных пытаньнях зьвяртайцеся, калі ласка, да Волі +375 29 763 88 34 альбо да Волі +375 29 93 25 185.